Персанальныя даныя
Наведванне сайта. Для дастаўкі старонкі і працы сайта хостынг Vercel апрацоўвае тэхнічныя звесткі запыту. Пры звароце па электроннай пошце аператар выкарыстоўвае адрас, змест ліста і пададзеныя вамі звесткі для разгляду звароту і адказу. Пра лакальнае захоўванне і злучэнні з платформамі чытайце на старонцы «Cookie і плэеры».
Формы. У заяўцы артыста аператар выкарыстоўвае email і звесткі пра трэк для пацвярджэння адраса, праверкі заяўкі і вядзення каталога. Непацверджаная заяўка захоўваецца ў Upstash Redis да 72 гадзін. Пры падачы заяўкі, яшчэ да пацвярджэння адраса, яе копія разам з email запісваецца ў закрытую табліцу Google Sheets для ўліку і ручной праверкі. Калі адрас не пацверджаны за 72 гадзіны, копія выдаляецца падчас найбліжэйшай штодзённай ачысткі. Адхіленыя заяўкі выдаляюцца з табліцы на працягу 72 гадзін пасля адмовы. Для апублікаванага трэка копія захоўваецца, пакуль трэк размешчаны на сайце, да зняцця з публікацыі або яе адклікання. Email артыста ў картцы не публікуецца. У форме супрацоўніцтва імя, email, тэма і паведамленне выкарыстоўваюцца для разгляду звароту і адказу. Resend дастаўляе лісты пацвярджэння, апавяшчэнні для праверкі заявак і паведамленні пра супрацоўніцтва.
Статыстыка наведванняў. Калі ўключана Vercel Web Analytics, сайт выкарыстоўвае яе для падліку праглядаў старонак і ацэнкі крыніц пераходаў, краін і тыпаў прылад. Сэрвіс аналітыкі не выкарыстоўвае cookie. Старонка пацвярджэння заяўкі выключаная з аналітыкі, а параметры і фрагменты адрасоў наведаных старонак выдаляюцца перад адпраўкай. Як Vercel апрацоўвае даныя аналітыкі.
Google Analytics. Калі вы дазволіце аналітыку, Google Analytics 4 будзе вымяраць прагляды старонак і можа захоўваць аналітычныя cookie. Змяніць выбар можна ў «Наладах аналітыкі». Старонка пацвярджэння заяўкі выключаная. Як Google выкарыстоўвае даныя.
Яндэкс Метрыка. Пры асобнай згодзе лічыльнік вымярае прагляды старонак і можа захоўваць аналітычныя cookie. Вэбвізар і карта клікаў адключаныя. Выбар можна змяніць у «Наладах аналітыкі». Старонка пацвярджэння заяўкі выключаная. Палітыка прыватнасці Яндэкса.
Прадукцыйнасць. Калі ўключаны Vercel Speed Insights, ён вымярае хуткасць загрузкі, спагадлівасць і стабільнасць адлюстравання старонак. Vercel апісвае гэтыя вымярэнні як ананімныя. Старонка пацвярджэння заяўкі выключаная. Якія даныя апрацоўвае Speed Insights.
Правы і парадак звароту. Вы можаце адклікаць згоду на апрацоўку, заснаваную на згодзе, атрымаць звесткі пра апрацоўку, патрабаваць выпраўлення даных і атрымаць інфармацыю пра іх прадастаўленне трэцім асобам. Пры наяўнасці прадугледжаных законам умоў вы можаце патрабаваць спынення апрацоўкі і выдалення даных. Дашліце падпісаную пісьмовую заяву на паштовы адрас аператара. Пазначце імя, імя па бацьку пры наяўнасці, прозвішча, адрас месца жыхарства або знаходжання, дату нараджэння, сутнасць патрабавання і ідэнтыфікацыйны нумар або звесткі пра дакумент у выпадках, прадугледжаных законам. Парадак падачы можна ўдакладніць па электроннай пошце. Тэрміны і парадак адказу вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь № 99-З. Дзеянні, бяздзейнасць і рашэнні ў сувязі з апрацоўкай даных можна абскардзіць у Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь, а рашэнне Цэнтра — у судзе ў парадку, вызначаным законам.
Аператар сайта spadchyna records — Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Грэй Стрыт Дрымерс», УНП 194007662. Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 220075, г. Мінск, пр-т Партызанскі, 178, пам. 307. Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, 220137, г. Мінск, зав. Брацкі, 26. Электронная пошта: spadchynarecords@gmail.com.